Уладзімір Аляксандравіч Заламай
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Залама́й (нар. 7 студзеня 1940, в. Канчаны, Гродзенскі павет, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ваўкавыскі заатэхнікум (1960), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1980).
З 1968 года працаваў інжынерам на Брэсцкім заводзе электравымяральных прыбораў, начальнікам цэха, з 1973 года — сакратар парткама Брэсцкага электрамеханічнага завода, з 1980 года — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ. Узначальваў аддзел прамысловасці, з 1986 па 1989 гады быў сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, у 1989—1992 гадах — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, з 29 чэрвеня 1993 года — намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 26 жніўня 1994 года — міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
9 снежня 1994 года быў прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.[1] 13 сакавіка 2000 года быў адпраўлены ў адстаўку.[2]
Пасля быў прызначаны кіраўніком аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі ў Калінінградзе.
З 2008 года працаваў выканаўчым дырэктарам ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія».
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974),
- медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (1998)[3].
- ордэн Айчыны ІІІ ступені (1999),
- званне «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы» (1999)[4],
- ордэн Пашаны (2000).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads