Уладзімір Аляксандравіч Ткачэнка

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Аляксандравіч Ткачэ́нка[3] (нар. 30 кастрычніка 1948) — беларускі мастак-жывапісец.

Хуткія факты Уладзімір Аляксандравіч Ткачэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску. У 1971 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бараноўскага[4]. З 1979 года кіруе студыяй у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Жыве Мінску[4]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[4].

Творчасць

У мастацкіх выстаўках прымае ўдзел з 1976 года[4]. Працуе ў галіне станковага жывапісу[4] ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта. У творчасці Уладзіміра Ткачэнкі лірычныя інтанацыі гарманічна з’яднаны з эпічнасцю мыслення і філасофска-мастацкім спасціжэннем духоўнасці[3].

Сярод твораў мастака: «Стары Мінск» (1976), «Край азёр і балот» (1978), «Шумяць дубы» (1978), «Песня восені» (1979), «У партызаны», «Залатыя палі» (1980), «Цвітуць лугі», «Ноч над лясным возерам» (1981), «Мы з вечнасцю будзем нароўні» (1985), «Бацькаўшына» (1986—1987), «Апошняе цяпло» (1989—1991), «Божы след» (1994), «Жніво» (1998), «Пакаянны канон» (2001), «Радзіма» (2002), «Царква Багародзіцы ў Крупцах» (2013), «Партрэт Алены», «Нацюрморт з кубкам» і іншыя.

Творы Уладзіміра Ткачэнкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[4].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads