Уладзімір Андрэевіч Калеснік

крытык, літаратуразнавец, празаік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Андрэевіч Калеснік (17 верасня 1922, в. Сіняўская Слабада, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 15 снежня 1994, Брэст) — беларускі літаратуразнавец і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Кандыдат філалагічных навук, прафесар (1983).

Хуткія факты Уладзімір Андрэевіч Калеснік, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў в. Сіняўская Слабада Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер — Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць).

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1949), аспірантуру пры гэтым інстытуце. З 1952 года — загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута (1952—1954), затым у Брэсцкім педагагічным інстытуце з 1956 года — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры. Узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб’яднанне. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1960), быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце.

Памёр 15 снежня 1994 года ў Брэсце. Пахаваны на мясцовых могілках Плоска[1].

Remove ads

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць

Літаратурную дзейнасць пачаў з 1952 як крытык. Выдаў кнігі «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Максім Танк» (1981), «Лёсам пазнанае» (1982), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль» (1990), «Усё чалавечае» (1993). Складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Даследаваў заходнебеларукую літаратуру, адкрываючы яе як грамадскі і эстэтычны феномен у беларускай літаратуры 1920-х гадоў. Аўтар дакументальна-мастацкіх твораў пра В. Таўлая («Аловесць пра Таўлая», 1964—65), заходнебеларускага рэвалюцыянера і публіцыста А. Альшэўскага («Пасланец Праметэя», 1979). Адзін з аўтараў дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі…» (1975, з А. Адамовічам і Я. Брылём). Працы Уладзіміра Калесніка вылучаюцца высокай творчай культурай, глыбінёй даследчыцкай думкі, імкненнем да аб’ектыўнасці і шматбаковасці даследавання, уменнем стварыць жывыя творчыя партрэты грамадскіх і літаратурных дзеячаў. Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і ўніверсітэтаў.

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Біяграфічная даведка.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads