Уладзімір Бакуновіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Бакуновіч (10 снежня 1926, в. Малыя Сцяблевічы, Лунінецкі павет — 23 мая 1992, Дэтройт, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч ЗША, эканаміст.

Хуткія факты Уладзімір Бакуновіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў польскай і савецкай школах. У 1944 годзе разам з сям’ёй бацькоў апынуўся ў Германіі, дзе да канца Другой сусветнай вайны працаваў у фермера, а потым вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў беларускіх лагерах у Рэгенсбургу і Віндышбергердорфе[1].

У 1950 годзе разам з бацькамі выехаў у Аўстралію. У Сіднеі браў удзел у арганізацыі Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі. Пазней апублікаваў на старонках газеты «Бацькаўшчына» нататкі пра першыя гады беларускай прысутнасці на кантыненце (друкаваўся пад псеўданімам Уладзімір Сцяблевіч)[1].

У 1954 г. паступіў на эканамічны факультэт Лювенскага ўніверсітэта ў Бельгіі, дзе ў 1963 г. атрымаў ступень доктара эканомікі[1].

Пазней пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Брансвіку (штат Нью-Джэрсі), а з 1968 года — у Дэтройце (Мічыган), дзе працаваў як спецыяліст па падатковых справах. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці БАЗА і Рады БНР[1]. Прымаў удзел у Пятай сустрэчы беларусаў Аўстраліі, прысвечанай 100-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа[2].

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты. З жонкай Людмілай выгадаваў пяцёра дзяцей — сына і чатырох дачок[2].

Зноскі

  1. Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads