Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў
Remove ads

Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў (руск.: Влади́мир Валенти́нович Меньшо́в, нар. 17 верасня 1939, Баку5 ліпеня 2021) — савецкі і расійскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядучы. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1984), народны артыст РСФСР (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і прэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Масква слязам не верыць».

Хуткія факты Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1961 годзе стаў студэнтам акцёрскага факультэта Школы-студыі МХАТ. У 1965 годзе скончыў Школу-студыю імя Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ, у 1970 годзе — аспірантуру пры кафедры рэжысуры ва УДІК (майстэрня Міхаіла Рома). Для творчасці ўласціва імкненне да раскрыцця асобы ў востраканфліктных сітуацыях, у якіх адначасова надае сюжэту і героям лірычную і гумарыстычную афарбоўку. Паставіў фільмы «Розыгрыш» (1977), «Масква слязам не верыць» (1979, прэмія «Оскар» 1981), «Каханне і галубы» (1984), «Шырлі-мырлі» (1995), «Зайздрасць багоў» (2000).

Зняўся ў фільмах «Чалавек на сваім месцы» (1973), «Апошняя сустрэча» (1974), «Асабістае меркаванне» (1977), «Пасля разводу», «Прыезд» (абодва 1982), «У пошуках зорак», «Магістраль» (абодва 1983), «Дарагі Эдысан», «Перахоп» (абодва 1986), «Дзе знаходзіцца „нофелэт“?» (1987), «Горад Зеро» (1988), «Ойча наш» (1989) і інш.

Памёр 5 ліпеня 2021 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads