Уладзімір Восіпавіч Марзон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Восіпавіч Марзон (7 (19) лістапада 1881, м. Заслаўе Мінскага павета — 6 верасня 1954) — беларускі хірург. Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) універсітэт (1911). Працаваў земскім ўрачом Бабруйскага павета, хірургам Глускай участковай бальніцы (1911—1913), хірургам Бабруйскай (у Бабруйску дасюль бальніцу[1], дзе працаваў У. Марзон, завуць «марзонаўкай»)[2] і іншых бальніц Мінскай губерні (1913—1915).
Служыў ваенным хірургам (1915—1917), хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзялення, загадчыкам Бабруйскай гарадской бальніцы (1917—1934), у 1932—1934 гг. пры бальніцы дзейнічаў філіял Істытута ўдасканалення ўрачоў, які падрыхтоўваў урачоў-хірургаў, філіял узначальваў дацэнт У. Марзон.[3]. Загадчык кафедры хірургіі і кансультант Магілёўскай абласной бальніцы (1934—1935). Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнік упраўленняў Міністэрства аховы здароўя БССР (1943—1949), галоўны ўрач бальніцы лячэбна-санітарнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1947—1949). Загадчык кафедры хірургіі (1947—1949), дырэктар (1949—1953) Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1954).
Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы прысвечаны дыягностыцы і эпідэміялогіі хірургічных захворванняў брушной поласці, удасканаленню аператыўных метадаў лячэння гінекалагічных і ўралагічных хвароб.
Сярод апублікаванага:
- Из прошлого белорусской хирургии // Труды III съезда хирургов БССР. — Мн., 1949.
Узнагароды
Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР (5.11.1932) за «выратаванне камуністаў у перыяд белапольскай акупацыі». Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938). Заслужаны ўрач БССР (1948).
Зноскі
- Гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі
- У. Марзон пазней успамінаў пра пачатак сваёй працы ў Бабруйску: «Хворых у шпіталі было не шмат, у дзень амбулаторна прымалі 20-40 чалавек. Лячылі хворых фельчары, доктар заязджаў толькі на 15—30 хвілін. Не было ніякай хірургічнай дапамогі. Хворыя бабруйчане, якім было патрэбна неадкладнае хірургічнае ўмяшанне, былі вымушаныя ехаць у Мінск. Сяляне з ушчэмленай грыжай і іншымі хваробамі, лячэнне якіх патрабавала аперацыі, паміралі ў шпіталі».
- Намаганнямі У. Марзона, у 1918 г. у бальніцы было адкрытае хірургічнае аддзяленне, прыбудаваны аперацыйны блок і пабудаваны цагляна-драўляны корпус на 50 ложкаў, тым жа 1918 годзе пры гарадской гасцініцы адкрытая амбулаторыя, у 1920 годзе на Бярэзінскім фарштаце заснаваная другая амбулаторыя, у 1923 у Бабруйску адкрытыя дзве бальніцы на 200 ложкаў, тры дыспансеры і рэнтгенкабінет, Дом немаўляці, дзіцячая кансультацыя, цэнтральная амбулаторыя, паліклініка, Дом санітарнай асветы, у 1924 годзе ў Бабруйску арганізаваная санітарна-эпідэміялагічная служба і адкрыты Дом адпачынку
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads