Уладзімір Віктаравіч Ткачоў

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Віктаравіч Ткачо́ў[2] (нар. 25 студзеня 1947) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020)[3].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся у вёсцы Нізок (Уздзенскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1967 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча[4], у 1974 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучань Л. Лапчынскага, Г. Вашчанкі, М. Данцыга[4]. Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1974—1976 і 1978—1982 гадах.

Член Саюза масткоў БССР з 1978 года[4]. Жыве ў Мінску.

Творчасць

У мастацкіх выстаўках Уладзімір Ткачоў прымае ўдзел з 1976 года[4]. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і манументальнага мастацтва, станковым жывапісе[4]. Творы мастака на тэмы рэлігіі, чарнобыльскай катастрофы, сучаснасці, вечнасці, мудрасці чалавечага быцця вылучаюцца своеасаблівым адлюстраваннем этычных праблем, перададзеных вострай гратэскавай мовай[2].

Сярод асноўных прац Уладзіміра Ткачова:

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі Беларускага Палесся ў Пінску[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads