Уладзімір Цітавіч Гардзеенка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Цітавіч Гардзеенка (нар. 6 ліпеня 1936, в. Клівы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Старэйшы брат архітэктара Мікалая Гардзеенкі.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962 годзе. У 1975—1978 галоўны мастак Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Выкладчык Мінскага мастацкае вучылішча ў 1963—1970 гадах, Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута у 1973—1975 і 1978—1993 гадах, у 1993—1996 у Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.
Remove ads
Творчасць
Творы Гардзеенкі вызначаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, яркай дэкаратыўнасцю вобразнай мовай. У тэатры юнага гледача аформіў спектаклі: «На ўсіх адна бяда» П. Макаля, «Партызанская зона» К. Губарэвіча (абодва 1976), «Міколка-паравоз» М. Лынькова (1977), «Эдзіт Піяф» В. Лягентава (1978) і інш.; у Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі — «Мая жонка — ілгуння» В. Ільіна і У. Лукашова (1989). Аўтар станковых твораў «Думы пра былое (Пятрусь Броўка)» (1976), «Слова пра Беларусь» (1983), «Салют над Прыпяццю», «Безыменная вышыня» (абедзве 1984), «Процістаянне» (1985), пейзажаў «Край дзеда Талаша» (1985), «Чырвоныя дрэвы» (1995), серый нацюрмортаў «Кветкі Чарнобыля» (1986—1996), «Сто сустрэч з Радзімай (Пасля Чарнобыля)» (1986—1996).
Remove ads
Літаратура
- Л. Ф. Салавей. Гардзеенка Уладзімір Цітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
- Уладзімір Цітавіч Гардзеенка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads