Уладзімір Георгіевіч Каменскі
беларускі вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Георгіевіч Каме́нскі (12 ліпеня 1909, с. Нікольскае, Маскоўская губерня — 10 ліпеня 1989) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1965), намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1970).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі політэхнічны інстытут (1935), інжынер-будаўнік.
Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і выхадцаў з Беларусі[1]. Бацька працаваў на чыгунцы.
З 1935 года начальнік аддзелаў наркамата мясцовай прамысловасці БССР. З 1939 года на партыйнай працы.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенінжынер 3-га рангу.
З 1944 года намеснік наркама жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1946 года начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловага будаўніцтва пры Савеце Міністраў БССР.
З 1953 года міністр гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 1958—1959 гадах намеснік старшыні Савета Міністраў БССР[1].
З 1970 года ўзначальваў лабараторыю электратэрмічных працэссаў Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР[1].
Член ЦК КПБ у 1956—1971 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1971 гадах[2].
Remove ads
Сям’я
Жонка Ніна Васілеўна Каменская — беларускі гісторык, член-карэспандэнт АН БССР.
Узнагароды
Узнагароджаны трыма ордэнамі і шматлікімі медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
- Каменский Владимир Георгиевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 269. — 737 с. — 50 000 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads