Іосіф Іванавіч Рыжыкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іо́сіф Іва́навіч Ры́жыкаў (2 верасня 1893, в. Рацава, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 10 снежня 1979) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Другую сусветную вайну.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 верасня 1893 года ў в. Рацава (цяпер — Талачынскі раён, Віцебская вобласць).
У 1904—1914 гадах працаваў па найму, быў батраком, рабочым[1].
З 1914 года ў арміі, з 1918 года у НК, асобым аддзеле Чырвонай Арміі, начальнік пагранучастка.
З 1923 года на гаспадарчай і партыйнай рабоце, з 1934 года ў Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) па БССР, наркам лясной прамысловасці БССР, з 1939 года 1-ы сакратар Гродзенскага райкама КП(б)Б, наркам прамысловасці будматэрыялаў БССР.
У Другую сусветную вайну сакратар ЦК КП(б)Б, узначальваў Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, упаўнаважаны ЦШПР на Сталінградскім фронце, намеснік начальніка БШПР, прадстаўнік ЦШПР і член ваенсавета Калінінскага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў.
З 1944 года — наркам, міністр, а з 1953 года — першы намеснік міністра жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, гарадскога і сельскага будаўніцтва БССР, у 1958—1959 гадах — намеснік міністра будаўніцтва БССР.
Член ЦК КПБ у 1929—1930, 1934—1938, 1952—1954 гадах. Член Рэвізійнай камісіі КП(б)Б у 1949—1952 гадах. Член ЦВК БССР у 1931—1935 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны шасцю ордэнамі, у тым ліку двума ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.
Зноскі
- Высшее партизанское командование Белоруссии. С. 51
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads