Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек (1820 — 13 [25] лютага 1879) — кампазітар -аматар, князь.

Хуткія факты Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Служыў у лейб-гвардыі, у канцы 1840-х гг. выйшаў у адстаўку. У канцы 1840—1850-х гг. трымаў квартэт у сваім маёнтку Гарадзец на Магілёўшчыне з прыгонных сялян, прафесійна падрыхтаваных нямецкім скрыпачом Бекерам, і вядомы музычны салон у сталіцы, сябраваў з М. І. Глінкам і А. С. Даргамыжскім[3], як кампазітар знаходзіўся пад уплывам апошняга.

Аўтар рамансаў, у тым ліку на вершы Лермантава («Чаркеская песня», «І сумна, і нудна» і інш.), і сачыненняў для камернага ансамбля, у тым ліку трох струнных квартэтаў, другі з якіх атрымаў у 1861 годзе другую прэмію на конкурсе Рускага музычнага таварыства, — паводле меркавання Л. М. Раабена, гэта ўзнагарода квартэту Кастрыёта-Скандэрбека, стылістычна пярэстаму і няроўнаму, стала «апошнім прыкладам творчага спаборніцтва аматарскага і прафесійнага мастацтва», паколькі праца кампазітараў-дылетантаў, важная для рускай музыкі першай паловы XIX стагоддзя, у гэты перыяд імкліва страчвала сваё значэнне[4].

Акрамя таго, Кастрыёта-Скандэрбеку належаць транскрыпцыі для фартэпіяннага квінтэта сімфоній, уверцюр і санаты «Хамерклавір» Людвіга ван Бетховена. «Матэрыялы да біяграфіі А. С. Даргамыжскага», напісаныя Кастрыёта-Скандэрбекам у суаўтарстве з У. В. Стасавым, публікаваліся ў 1875 годзе ў часопісе «Руская даўніна», апублікаваны і лісты Даргамыжскага да яго.

Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.

Remove ads

Зноскі

  1. Vladimir Georgievič Kastrioto-Skanderbek // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
  3. Раабен Л. Н. Инструментальный ансамбль в русской музыке. — М.: Музиздат, 1961. — С. 224.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads