Машэкаўскія могілкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Машэкаўскія могілкіmap
Remove ads

Машэкаўскія могілкі, таксама Мышакоўскія[1] (руск.: Машековское кладбище) — абмежавана дзейныя могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў гістарычным раёне Машэкаўка і абмежаваныя Нацыянальным спускам і схіламі далін ракі Дзебры і Дняпро. Побач знаходзяцца Яўрэйскія могілкі (пасля вайны — грамадзянскія). Плошча складае 5,4 га[2].

Хуткія факты Машэкаўскія могілкі, Размяшчэнне ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Машэкаўскія могілкі з царквой на плане горада 1835 года.

Самыя старыя пахаванні датуюцца канцом XVIII — пачаткам XIX стагоддзя[1]. У у 1724 годзе на праваслаўных могілках пабудавалі драўляную Іаана-Багаслоўскую царкву-капліцу, якую заснаваў Кандрат Каролька, які памёр у 1780 г. і быў у ёй пахаваны[3].

У савецкія часы царкву закрылі. У 1941 годзе, пасля акупацыі Магілёва, немцы адкрылі шэраг хрысціянскіх святынь, дазволіўшы праводзіць у іх богаслужэнні. У царкве на Машэкаўскіх могілках дазволілі адпяваць нябожчыкаў. У другой палове XX ст. будынак знішчылі. На месцы царквы з’явіліся сучасныя пахаванні, пра месца яе размяшчэння паказваюць магілы святароў і адсутнасць дрэваў[3]. Могілкі закрыты для пахаванняў у 1965 годзе[2].

Remove ads

Пахаванні

Адна з неідэнтыфікаваных магіл прадстаўленая ў выглядзе каменнага саркафага, вышыня якога складае 80 см, шырыня — 1,6 м, на камені, які закрывае саркафаг, чытаецца фрагмент слова «кимваръ»[1].

На тэрыторыі могілак 6 пахаванняў належаць роду магілёўскага купца Піліпа Сямёнава Капцелева, якія датуюцца перыядам з 1864 па 1903 г.: Піліп Сямёнаў Капцелеў (1802—1864), Ганна Капцелева (1809—1891), гарадскі галава Патапій Піліпавіч Капцелеў[d] (1826—1903), Сафоній Піліпавіч Капцелеў (1841—1891), Афанасій Піліпавіч Капцелеў (1846—1880), Аляксандра Сямёнаўна Капцелева (1853—1883). Некаторыя з пералічаных пахаванняў размешчаны адно ад аднаго на адлегласці 10 м, што можа сведчыць пра тое, што паміж імі маглі размяшчацца магілы іх сваякоў, знішчаныя пазнейшымі пахаваннямі[1]. Маюцца пахаванні прадстаўнікоў роду Гартынскіх, Грум-Гржымайлаў[ru][3].

Па некаторых звестках, на Машэкаўскіх могілках захаваліся надмагільныя скульптуры, зробленыя магілёўскі скульптарам Пятром Рыгоравічам Яцынам[3].

Thumb
Абеліск на брацкай магіле

На могілках знаходзяцца тры брацкія магілы савецкіх воінаў, у якіх пахавана 49, 43 і 26 воінаў, якія загінулі ў баях пры абароне Магілёва ў ліпені 1941 г. і вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года[4][5][6].

Remove ads

Зноскі

  1. Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
  2. 7. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.
  3. 8. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.
  4. 9. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1986.  Магілёўская вобласць.  408 с., іл.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads