Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Гнацюк (9 мая 1871, в. Велеснеў, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 6 кастрычніка 1926) — украінскі этнограф і фалькларыст, лінгвіст, літаратуразнавец, мастацтвазнавец, перакладчык, грамадскі дзеяч. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1902)[2], акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (УУАН) (1924), член Чэшскай акадэміі навук, славеснасці і мастацтваў (1905) і Венскай Акадэміі навук.
Remove ads
Біяграфія
Уладзімір Гнацюк нарадзіўся 9 мая 1871 года ў Велесневе. Вучаўся ў гімназіях Бучача і Станіславава.
У 1894 годзе паступіў на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта, дзе праслухаў курс лекцый прафесараў М. С. Грушэўскага і А. М. Калесы.
Пасля заканчэння вучобы ва ўніверсітэце ў 1899 да канца жыцця займаў пасаду навуковага сакратара Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі (НТШ) у Львове.
У 1902 годзе Уладзімір Гнацюк быў выбраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук, у 1916 годзе - старшынёй Этнаграфічнай камісіі НТШ. У 1924 годзе выбраны членам Усеўкраінскай акадэміі навук.

Памёр 6 кастрычніка 1926 года ў Львове. Пахаваны на мясцовых Лычакаўскіх могілках.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Прыхільнік параўнальна-гістарычнага метаду ў фалькларыстыцы. Выступаў з публікацыямі па гісторыі матэрыяльнай культуры, дыялекталогіі, мова- і літаратуразнаўстве. Пачынальнік сістэматызаванага выдання фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў (зборнікі «Каламыйкі», т. 1—3, 1905—1907; «Калядкі і шчадроўкі», т. 1—2,1914, і інш.)[2].
Аўтар рэцэнзій на кнігу М. М. Косіч «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1903) і «Беларусы» Я. Ф. Карскага (1905), працы М. Я. Нікіфароўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, М. Федароўскага і інш[2].
Remove ads
Зноскі
- Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 157. — ISBN 978-966-8955-00-6
- Гнацюк Уладзімір Міхайлавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads