Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько (30 снежня 1927, Ліскі, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 19 кастрычніка 2004) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1962).
Remove ads
Біяграфія
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1957 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1961—1964 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1964—1965 — старшы навуковы супрацоўнік, у 1965—1970 — загадчык сектара археалогіі. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Палеолит Белоруссии». У 1970—1972 годзе дацэнт Гомельскага ўніверсітэта, з 1973 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Remove ads
Навуковая сфера
Даследаваў верхні палеаліт і мезаліт на тэрыторыі Беларусі і сумежнай тэрыторыі Расіі. Праводзіў раскопкі верхнепалеалітычных стаянак у Бердыжы, Елісеевічах, Юдзінаве, Юравічах, стаянак фінальнага палеаліту ў Падлужжы, Грэнску, Рудні Споніцкай і іншых, устанавіў іх геалагічны ўзрост (разам з Л. М. Вазнячуком), вызначыў месца гэтых помнікаў сярод аналагічных стаянак Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Вылучыў самастойную грэнскую культуру, якая ў сваім развіцці прайшла 2 этапы: фінальнапалеалітычны і мезалітычны.
Remove ads
Творы
- Археология в Белоруссии за советский период // Советская археология. — 1967. — № 4. — С.
- Некоторые итоги исследования палеолита Белоруссии // Человек и географическая среда: сборник к VII Международному конгрессу. — М., 1964.
- Новейшие данные по палеолиту Белоруссии // Труды Четвертичной комиссии. — М., 1964
- О свидерской культуре в Белоруссии // Мезолит СССР. — М. — Л., 1962. — (Археология СССР).
- Юровичская верхнепалеолитическая стоянка // Белорусские древности. — Мн., 1967.
Літаратура
- Чубур А. А., Курлович П. С. Создатель археологических химер: карьера Владимира Будько(руск.) // Рогачевские чтения: музей, археология, история. — Воронеж: 2021. — В. 1. — С. 116—124. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads