Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі (4 чэрвеня 1970, Крычаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2010—2014), дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (2018—2023).

Хуткія факты Уладзімір Міхайлавіч Карачэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1970 года ў Крычаве. У 1989 годзе скончыў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Мікалая Рымскага-Корсакава, у 1999 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам музыкі і спеваў, культарганізатарам, інструктарам па арганізацыйна-масавай рабоце. Займаў пасаду начальніка аддзела культуры адміністрацыі Савецкага раёна Мінска (2001—2008), начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама (2008—2010).

З 8 чэрвеня 2010 года[1] па 2014 год працаваў першым намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З мая 2014 года па 5 сакавіка 2018 года ўзначальваў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.

З 5 сакавіка 2018 года да 28 ліпеня 2023 года займаў пасаду генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»[2].

Remove ads

Сям’я

Ад першага шлюбу мае дачку Жану (1992 г.н.)[3].

Другая жонка — Наталля Радзіна, вядучая тэлеканала АНТ[4]. Ад другога шлюбу мае сына Арцёма (2014 г.н.)[3].

Узнагароды

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads