Уладзімір Качан (ваенны)
ваенны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Качан (27 сакавіка 1918, в. Грылеўшчына, Вілейскі павет — ?) — беларускі вайсковы дзеяч, калабарацыяніст. Камандзір 1-га Беларускага штурмавога ўзводу, удзельнік арганізацыі «Чорны кот».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 27 сакавіка 1918 г. у в. Грылеўшчына Вілейскага павету у РСФСР.
Удзельнік нямецка-польскай кампаніі 1939 г. у рангу харужага. Трапіў у нямецкі палон, супрацоўнічаў з нямецкай разведкай. У 1941 г. быў прызначаны кіраўніком разведвальна-дыверсійнай школы ў м. Ламсдорф (цяпер Польшча). Прызначаны камандзірам 1-га Беларускага штурмавога ўзводу, на чале якога 22 чэрвеня 1941 г. дэсантаваўся на чале групы дыверсантаў на тэрыторыю БССР, на захад ад Мінска ў радыусе 25—40 кіламетраў, дзе ўдала здзейсніў дыверсію на чыгунцы і адышоў насустрач нямецкім войскам. У верасні 1941 г. асабовы склад 1-га штурмавога звязу быў уключаны ў склад мінскай паліцыі парадку, таму ўвесь час нямецкай акупацыі Уладзімір Качан служыў там.
З лета 1944 года ў эміграцыі. У студзені 1945 г. уступіў у 1-ы кадравы батальён Беларускай краёвай абароны ў Берліне, потым — у 1-ю грэнадзёрскую штурмавую брыгаду «Беларусь». Пазней служыў у Арміі Андэрса, разам з якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам ЗБВБ. Праз некаторы час выехаў у Францыю.
Remove ads
Літаратура
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads