Уладзімір Кірылавіч Гоманаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Кірылавіч Гоманаў (нар. 2 лютага 1927, Сянно, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1998) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1967). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1990).

Хуткія факты Уладзімір Кірылавіч Гоманаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1956 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1962 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (выкладчыкі: А. П. Мазалёў, В. К. Цвірка). У 1963—1978 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

4 снежня 1999 года ў горадзе Сянно адкрылася мастацкая галерэя Уладзіміра Кірылавіча Гоманава. Гэта стала магчымым, калі сын мастака Леанід Уладзіміравіч аказаў садзейнічанне і падараваў роднаму гораду шэраг твораў бацькі.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. У сюжэтна-тэматычных кампазіцыях звяртаўся да сімволіка-асацыятыўных, метафарычных вырашэнняў. Часта выкарыстоўваў пейзаж, з дапамогай якога ствараў рамантычна-эпічны настрой.

Найбольш значныя творы: «Апошні бой Заслонава» (1964), «А хто там ідзе?» (1969, трыпціх), «9 мая. Ветэраны» (1980), «На сценах старажытнага Слуцка» (1973), «Дажынкі» (1978), «Мой родны кут» (1982), «Свет Скарыны» (1991), «Крыжы зямлі» (1995), «Божа, дапамажы» (1996), серыя «З эцюднікам па Еўропе» (1986) і іншыя.

Аўтар партрэтаў жывёлавода В. А. Данільчыка (1973), драматурга А. Петрашкевіча (1984), Кастуся Каліноўскага («Чорная пятля», 1989) і іншых[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads