Уладзімір Львовіч Машкоў

расійскі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Львовіч Машкоў
Remove ads

Уладзімір Львовіч Машкоў (нар. 27 лістапада 1963, Тула) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (1996 год), Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2010 год).

Хуткія факты Уладзімір Машкоў, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 27 лістапада 1963 года ў Туле. Бацька яго быў акцёрам лялечнага тэатра, а маці, італьянка па паходжанні, працавала рэжысёрам у тым жа тэатры. У сярэдзіне 1960-х гадоў сям’я Машкова пераехала ў Новакузнецк, а ў канцы 1970-х — у Новасібірск, дзе Уладзімір Машкоў паступіў на біялагічны факультэт універсітэта, але змяніўшы рашэнне, праз год ён паступіў у Новасібірскае тэатральнае вучылішча.

Характар ў студэнта быў няпросты, і ў 1984 годзе яго выключылі з вучылішча за бойку. Аднак Машкоў не змірыўся і адправіўся ў Маскву, дзе паступіў у Школу-студыю МХАТ, у майстэрню Тарханава. Адтуль яго таксама выгналі за залішне буяны нораў, і ён уладкаваўся дэкаратарам ў МХАТ.

Неўзабаве пасля гэтага, Уладзімір Машкоў стаў займацца ў Алега Табакова, а пасля граць у тэатры, якім той кіраваў.

Дэбют Уладзіміра Машкова ў кіно адбыўся ў 1989 годзе ў фільме «Зялёны агонь казы», у тым жа годзе ён зняўся ў фільмах «Рабі — раз!» І «Каханне на востраве смерці». У 1990 годзе скончыў школу-студыю МХАТ (курс Алега Табакова).

Зорным для Уладзіміра Машкова стаў 1994 год, калі ён выканаў галоўныя ролі ў фільмах маладых расійскіх рэжысёраў: у фільме «Ліміта» Дзяніса Еўсцігнеева і ў фільме «Падмаскоўныя вечары» Валерыя Тадароўскага. Пасля гэтага ён зняўся ў фільме «Амерыканская дачка» Карэна Шахназарава. Неаднаразова здымаўся ў галівудскіх фільмах.

Выступіў як тэатральны рэжысёр, паставіўшы на сцэне Тэатра-студыі Алега Табакова спектаклі «Зорная часіна па мясцовым часе», «Страсці па Бумбарашу» і «Смяротны нумар». На сцэне МХТ імя А. П. Чэхава Уладзімірам Львовічам пастаўлены спектакль «№ 13», а ў тэатры «Сатырыкон» — «Трохграшовая опера».

У 1997 годзе Уладзімір Машкоў сыграў галоўную ролю ў фільме «Злодзей» — пасля намінаваны на «Оскар».

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads