Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля (24 мая 1927, в. Падомша, Брэсцкі павет — 30 ліпеня 2017) — старшыня калгаса «Савецкая Беларусь», двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1971, 23.05.1987)[3]. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).

Хуткія факты Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 24 мая 1927 года ў вёсцы Падомша, у гміне Дзмітровічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (зараз Камянецкі раён Беларусі).

У 1945—1951 гадах служыў у Савецкай Арміі.

Скончыў 2-гадовы эканамічны факультэт пры Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадарскі. Працаваў у камсамольскіх органах Брэста — другі сакратар гаркама ЛКСМБ (1951—1955), потым - намеснік старшыні калгаса імя Молатава (Камянецкі раён).

21 лютага 1956 года на агульным сходзе абраны старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці[3]. З 2006 года — ганаровы старшыня калгаса (пасля сельскагаспадарчага кааператыва) «Савецкая Беларусь». У сакавіку 2006 г. быў звольнены, што для многіх было нечаканым. Сам Уладзімір Лявонцьевіч, пракаментаваў журналістам сваю адстаўку так: «Я ім даўно ўжо нязручны быў»[4]. 18 мая 2017 года, рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутатаў У. Бядулю было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна» за асаблівыя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, высокія дасягненні ў вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці.

Член КПСС у 1955—1991 гадах. Член ЦК Партыі камуністаў беларускай (1990—1991). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967—1971, 1985—1990), Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII-га склікання (1995—1996). Народны дэпутат СССР (1989—1991). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе з’яўляўся членам Камісіі па рэгіянальнай палітыцы.

Remove ads

Узнагароды і званні

Remove ads

Памяць

У горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці ўсталяваны бронзавы бюст У. Л. Бядулі.

У 1985 годзе зняты дакументальны фільм «Здравствуйте, это Бедуля говорит» (рэжысёр М. Галдоўская)[5][6], у 2007 годзе — дакументальны фільм «Владимир Бедуля» (рэжысёр А. Алай). Прэм’ера фільму «Владимир Бедуля» адбылася ў «Доме кіно» (Мінск) у маі 2007.

Зноскі

  1. Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 29. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14266181'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q761'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q14265955'></a>
  2. Бедуля Владимир Леонтьевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  3. Памёр 90-гадовы Уладзімір Бядуля(недаступная спасылка)
  4. Голдовская Марина Евсеевна Архівавана 27 лістапада 2011. — Эл.ресурс russiancinema.ru (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads