Расціслаў Мсціславіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Расціслаў Мсціславіч, хроснае імя Міхаіл (паміж 1100—1110 — 14 сакавіка 1167, Заруб) — князь смаленскі (1125—1159), вялікі князь кіеўскі (1154, 1159—1167); заснавальнік дынастыі смаленскіх князёў Расціславічаў.
Remove ads
Біяграфія
Сын вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча, унук Уладзіміра Манамаха.
Паводле Васіля Тацішчава, у 1125 годзе атрымаў ад бацькі ва ўдзел Смаленск, што дало пачатак асобнаму Смаленскаму княству. Смаленскім князем упершыню названы Лаўрэнцеўскім летапісам пад 1127 годам, калі разам з іншымі князямі ўдзельнічаў у паходзе супраць Полацкай зямлі, яму было даручана ўзяцце Друцка.
У гады княжання Расціслава Мсціславіча Смаленскае княства ахапіла Верхняе Падняпроўе і Верхняе Паволжа. Расціслаў Мсціславіч заснаваў Смаленскую епархію ў 1136 годзе, надаў ёй вялікія сродкі, у грамаце-статуце Расціслава на падараванні епіскапству (гл. Княжацкія царкоўныя статуты) згаданы воласці Смаленскага княства, размешчаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Копысь, Басея, Мірачыцы, Вітрына, Прупой, Крэчут. Паходы 1127 і 1142 гадоў Расціслава значна пашырылі яго ўладанні за кошт зямель радзімічаў. Князь пабудаваў гарады Мсціслаўль, Расціслаўль і Ізяслаўль.
У 1146 годзе Расціслаў Мсціславіч па даручэнні свайго брата вялікага кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча ўдзельнічаў у паходзе супраць тураўскага князя Вячаслава Уладзіміравіча.
Пасля смерці Ізяслава стаў 8 снежня 1154 года вялікім князем кіеўскім. Спачатку княжыў у Кіеве разам са сваім дзядзькам Вячаславам Усеваладавічам, а пасля яго смерці — адзін. Перадаў Тураў і Пінск Святаславу Усеваладавічу. У канцы 1154 Расціслаў Мсціславіч прайграў барацьбу за Кіеў чарнігаўскаму князю Ізяславу Давыдавічу і вярнуўся на княжанне ў Смаленск. У 1158 годзе дапамогу полацкаму князю Рагвалоду Барысавічу ў барацьбе за полацкі сталец і падтрымліваў яго пазней. Другі раз Расціслаў Мсціславіч заняў кіеўскі сталец 12 красавіка 1159 года. У 1162 заключыў мір з тураўскім князем Юрыем Яраславічам, які самавольна заняў тураўскі сталец у 1158 годзе.
Памёр на шляху са Смаленска да Кіева ў Зарубе, сяле сваёй сястры Рагнеды Мсціслаўны. Пахаваны ў Кіеве ў Фёдараўскім манастыры.
У царкоўнай гісторыі атрымаў мянушку Набожны, прылічаны да ўгоднікаў божых і ўваходзіць у Сабор беларускіх святых. Дзень шанавання Расціслава Мсціславіча — 14 (27) сакавіка.
Remove ads
Дзеці
Меў сыноў Рамана, Рурыка, Святаслава, Давыда і Мсціслава Храбрага, а таксама дачок — Алену, Агаф’ю і Аграфену
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
