Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка (нар. 17 мая 1955, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Цэнтравы. Майстар спорту СССР.

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Выхаванец гомельскага баскетбола. Першы трэнер — Леанід Мікалаевіч Макарэвіч. Навучаўся ў спортінтэрнаце ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (1978).

У 1970—1980-х гадах быў адным з вядучых гульцоў мінскага РТІ. Таксама выступаў за беларускія клубы «Сож» (Гомель), ЭНКА (Мінская вобласць), «Аўтазаводзец» (Мінск), балгарскі «Лудагорац» (Разград).

У складзе юніёрскай зборнай СССР (U-18) выступаў на чэмпіянаце Еўропы-1974 (5-е месца). У складзе студэнцкай зборнай СССР стаў сярэбраным прызёрам Універсіяды-1977.

Пасля заканчэння БДУФК трапіў пры размеркаванні ў БНТУ, дзе працаваў, з невялікім перапынкам, больш 40 гадоў, быў старшым выкладчыкам кафедры «Спорт» спыртыўна-тэхнічнага факультэта, тренерам студэнцкай каманды па баскетболе. У 2000-х гадах быў другім трэнерам клуба «Мінск-БНТУ», які выступаў у чэмпіянаце Беларусі. У сезоне 1998/99 быў галоўным трэнерам клуба РТІ-АЗАА-2 (Асіповічы).

Remove ads

Дасягненні

Літаратура

Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 28, 37, 108. — 127 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads