Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў

ўкраінскі пісьменнік, паэт, кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў
Remove ads

Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў (нар. 14 верасня 1951(1951-09-14), Чарнаўцы, УССР, СССР) — украінскі паэт, празаік, кампазітар. Кандыдат тэхнічных навук (1987). Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2004)[1].

Хуткія факты Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1974 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча. Першыя вершы «Ліст ад мамы» на рускай мове былі апублікаваныя ў газеце Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины» ў 1973 годзе[2].

У 1982 годзе скончыў Ваенную акадэмію СПА Сухапутных войск імя Маршала Савецкага Саюза Васілеўскага А. М. у Кіеве, у 1987 годзе скончыў ад’юнктуру гэтай Ваеннай акадэміі.

У 1984—1992 гадах займаўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю ў Ваеннай акадэміі СПА Сухапутных войск імя Маршала Савецкага Саюза Васілеўскага А. М. У 1991 годзе прысвоены воінскае званне палкоўніка і вучонае званне дацэнта.

У 1992—1995 гадах служба ў Цэнтры верыфікацыі Узброеных Сіл Украіны ў Кіеве.

У 1993 і 1997 гадах абраны акадэмікам Украінскай акадэміі арыгінальных ідэй.

У 1995—2001 гадах — служба ў Генеральнай ваеннай інспекцыі пры Прэзідэнце Украіны.

У 2001—2003 гадах — дзяржаўная служба ў Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны.

У 2003—2005 гадах — начальнік Упраўлення эканамічнага развіцця Дзяржаўнага ўпраўлення справамі Прэзідэнта Украіны.

У 2005 годзе скончыў Міжнародны інстытут бізнесу па праграме «Карпаратыўнае кіраванне і стратэгія бізнесу» (Кіеў).

Намеснік старшыні, член савета грамадскай арганізацыі «Букавінскае зямляцтва Кіева», адказны сакратар Назіральнага савета Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра Украіны[3].

Жыве ў Кіеве.

Remove ads

Бібліяграфія



Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads