Уладзімір Мікалаевіч Пальшау
расійскі і беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Мікалаевіч Пальшау (1 ліпеня 1860 — не раней за 1907) — грамадзянскі інжынер.
Remove ads
Біяграфія
Паходжанне і адукацыя
Паходзіў з сям’і са старажытнымі нямецкімі каранямі. Продкі Уладзіміра Мікалаевіча пераехалі ў Расію яшчэ пры Пятры I, у тую ж пару атрымалі дваранскую годнасць[1].
Пачатковую адукацыю атрымаў у Сумскім рэальным вучылішчы, а спецыяльную — у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы (1881-86). Скончыў курс са званнем інжынера ў грамадзянскім будаўніцтве і правам на чын X класа[2].
Прафесійная дзейнасць
Адразу пасля заканчэння вучылішча ў верасні 1886 года быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе быў адкамандзіраваны ў распараджэнне віцебскай губернскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці, у якасці тэхніка па пабудове цэркваў і для складання праектаў. Пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[2].
На працягу трох гадоў (1887-90) У. Пальшаў, складаўся, акрамя гэтага, віцебскім гарадскім архітэктарам і абавязковым членам мясцовай санітарнай і асенізацыйнай камісіі. За час службы ім складзена некалькі праектаў мураваных цэркваў, з якіх некалькі былі рэалізаваныя. Ім жа скончаны пабудовы некалькіх цэркваў у паветах, якія пачыналі яго папярэднікі[2].
Каля 1893 года быў накіраваны на працу ў Жытомір, дзе жыў па адрасе вул. Пушкінская , 23[3]. Там адразу прызначаны малодшым інжынерам пры валынскім губернскім праўленні, а з 1895 па 1907 год займаў пасаду валынскага губернскага архітэктара[4].
Remove ads
Сям’я
Быў жанаты з Любоўю Мікалаеўнай Пальшау. Л. М. Пальшау скончыла Імператарскія Вышэйшыя Жаночыя Бястужаўскія курсы ў Санкт-Пецярбургу, падчас жыцця ў Віцебску яна ўзначальвала гарадскую гімназію. У сям’і выдатна валодалі французскай і нямецкай мовамі[1].
Мелі сына Міхаіла Уладзіміравіча Пальшау (1887-?), які пазней актыўна ўдзельнічаў у выкананні Ленінскага плану электрыфікацыі краіны[1].
Remove ads
Творчасць
У Жытоміры

- Будынак Марыінскага дзіцячага прытулку (кастрычнік 1899). 14 (27) студзеня 1907 года настаўнік рускай славеснасці Першай жытомірскай гімназіі Павел Якаўлевіч Каралёў і яго жонка Марыя Мікалаеўна Маскаленка хрысцілі свайго нованароджанага сына Сяргея Каралёва — будучага выдатнага вучонага, канструктара і арганізатара вытворчасці ракетна-касмічнай тэхнікі і ракетнай зброі, заснавальніка практычнай касманаўтыкі — у дамовай царкве, якая знаходзілася ў адным з пакояў прытулку. Цяпер будынак прытулку ахоўваецца ўкраінскай дзяржавай як помнік архітэктуры.
Зноскі
- Прогулка по Пушкинской улице Архівавана 27 студзеня 2022. (руск.)
- Памятныя кніжкі Валынскай губерні за адзначаныя гады
- Некрополь старого Житомира (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads