Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька (15 верасня 1945, г.п. Тэрны, Нэдрыгайліўскі раён, Сумская вобласць) — савецкі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — асістэнт кафедры архітэктурнага праектавання, з 1980 года — старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1983 года — галоўны архітэктар Луцка.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў г. Луцк.
Творчасць

Асноўныя працы: клуб цукровага завода ў Жабінцы (1975), гандлёвы цэнтр па вуліцы Скрыпнікава ў Брэсце (1981).
Аўтар навуковых прац, у т.л. «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя сельскагаспадарчых вытворча-сялібных комплексаў» (Метадычныя ўказанні, 1981, з А. Д. Кудзіненкам).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads