Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Говар-Бандарэнка (21 чэрвеня 1914, Рагачоў — 31 жніўня 1988) — беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР (1961).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1914 года ў Рагачове. Скончыў Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. Працаваў у 1937—1941 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача БССР, у 1942—1944 гадах у Мінскім гарадскім тэатры, у 1944—1946 у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 1946—1949 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры, у 1955—1978 гадах у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Remove ads
Творчасць
Створаныя ім вобразы вызначаліся псіхалагічнай дакладнасцю. Сярод роляў: Янук, Язэп Шыдлоўскі («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Максім Кутас («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Гусляр («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), пан Бараноўскі, Канцлер («Несцерка», «Цудоўная дудка» В. Вольскага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Алег Баян («Клоп» У. Маякоўскага), Мантанелі («Авадзень» паводле Э. Л. Войніч), тата Карла («Прыгоды Бураціна» паводле А. Талстога), Тарталья («Зялёная птушка» К. Гоцы).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads