Уладзімір Міхайлавіч Лук’янаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Лук’янаў (нар. 25 мая 1972, Берлін, ФРГ) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 25 мая 1972 года ў горадзе Берліне (ФРГ)[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў намеснікам дырэктара ПТЧУП «Візус Экспрэс»; дырэктарам ТАА «ОйлКомпані»; намеснікам дырэктара ТАА «АктыўКомпані»; намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара па птушкагадоўлі і камерцыйнай дзейнасці, дырэктарам племптушказавода «Беларускі» Мінскага раёна[1].
Генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» Дзяржынскага раёна[1].
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі і падзячны ліст старшыні Мінскага аблвыканкама, падзякі старшыні Дзяржынскага райвыканкама. Узнагароджаны ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, юбілейнымі медалямі «МПА СНД. 30 гадоў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі». Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны — 2018»[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads