Уладзімір Міхайлавіч Лук’янаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Міхайлавіч Лук’янаў (нар. 25 мая 1972, Берлін, ФРГ) — беларускі гаспадарчы дзеяч і дэпутат.

Хуткія факты Уладзімір Міхайлавіч Лук’янаў ...

Біяграфія

Нарадзіўся 25 мая 1972 года ў горадзе Берліне (ФРГ)[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў намеснікам дырэктара ПТЧУП «Візус Экспрэс»; дырэктарам ТАА «ОйлКомпані»; намеснікам дырэктара ТАА «АктыўКомпані»; намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара па птушкагадоўлі і камерцыйнай дзейнасці, дырэктарам племптушказавода «Беларускі» Мінскага раёна[1].

Генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» Дзяржынскага раёна[1].

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі і падзячны ліст старшыні Мінскага аблвыканкама, падзякі старшыні Дзяржынскага райвыканкама. Узнагароджаны ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, юбілейнымі медалямі «МПА СНД. 30 гадоў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі». Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны — 2018»[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads