Уладзімір Міхайлавіч Цумараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Міхайлавіч Цу́мараў (нар. 6 снежня 1960, в. Ананьеўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Магілёўскага гарвыканкама (2013—2022).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ананьеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці[2]. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1985 годзе — Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
У 1980 годзе працаваў старэйшым тэхнікам канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР у Мінску. У 1985—1990 гадах займаў розныя пасады ў Магілёўскіх абласным, а затым гарадскім камітэтах ЛКСМБ.
У 1990—1992 гадах быў кіраўніком аддзела па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. У 1992—1995 гадах быў дырэктарам Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці. З 1995 па 1999 гг. працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама. У 1999 годзе стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва. З 2003 г. па красавік 2013 г. працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.
16 красавіка 2013 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама[3]. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2022 года.
Remove ads
Узнагароды
Сям’я
У шлюбе з Таісіяй (нар. 08.11.1961). Мае сына Максіма (нар. 18.02.1983), дачок Марыю (нар. 13.01.2008) і Маргарыту (нар. 25.09.2009).
Зноскі
- Новый председатель Могилевского горисполкома официально вступил в должность (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2018.
- Новы старшыня Магілёўскага гарвыканкама афіцыйна заняў пасаду(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads