Запольскі сельсавет (Бялыніцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Заполле.

Хуткія факты Запольскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кіраўскага сельсавета[1].

11 красавіка 1960 года сельсавет утвораны зноў у складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Вугольшчынскага і Кіраўскага сельсаветаў і перадачы 21 населенага пункта са складу Машчаніцкага сельсавета (Асавец, Ашуркаўка, Барсукі, Бахані, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Заграшэўе, Заруддзе, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Мазкі, Малатоўкі, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка і Паліўнікі)[2]. 15 студзеня 1965 года ў склад новаўтворанага Цяхцінскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асавец, Асман-Касаева, Асмолаўка, Ашуркаўка, Бахані, Вугольшчына, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Ленінскі, Мазкі, Малінаўка, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка, Паліўнікі, Пільшычы, Прыбар і Цяхцін)[3]. Вясной 1986 года скасавана вёска Заграшэўе[4], 20 ліпеня 2015 года — пасёлак Скавародка і хутар Гурынёўка[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 852 чалавекі[6], з іх 97,5 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 663 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 сакавіка і 23 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads