Уладзімір Міхайлавіч Шэйбак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Міхайлавіч Шэйбак (нар. 20 красавіка 1956, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-нарколаг, біяхімік. Доктар медыцынскіх навук (Расія, 1998; Беларусь, 2004), дацэнт (2007, спецыяльнасць «Тэарэтычная і эксперыментальная медыцына»), прафесар.

Хуткія факты Уладзімір Міхайлавіч Шэйбак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979).

Працаваў у Інстытуце біяхіміі АН БССР (1979—1988, навуковы супрацоўнік), Беларускім філіяле Усесаюзнага навуковага цэнтра наркалогіі Міністэрства аховы здароўя СССР (1989—1992, вучоны сакратар), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1992, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра біялагічнай хіміі, прафесар, у 2000—2011 — загадчык ЦНДЛ).

Навуковыя інтарэсы: мадэляванне паталагічных працэсаў; метабалізм вітамінаў групы B; метабалізм амінакіслот; біяхімія цынку; біяхімія этанолу і марфіну; пошук прыродных біялагічна актыўных злучэнняў.

Remove ads

Узнагароды

Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2003).

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads