Уладзімір Несцеравіч Дражын
беларускі дыпламат і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Не́сцеравіч Дра́жын (25 верасня 1947, в. Дражна, Старадарожскі раён, Бабруйская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат. Ганаровы грамадзянін Нясвіжа (2002).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 25 верасня 1947 года ў в. Дражна Старадарожскага раёна Бабруйскай вобласці (цяпер — Мінская вобласць).
У 1965 годзе скончыў Залужскую сярэднюю школу[1]. Пасля школы тры гады служыў у танкавых войсках Савецкай Арміі.
У 1975 годзе скончыў аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтамабілі і аўтамабільная гаспадарка», скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.
Старшыня Нясвіжскага райвынкама ў 1990—1998 гадах.
У 1998—2000 гадах — намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. 27 красавіка 2000 года прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.
З 24 верасня 2001 года[2] да 27 снежня 2005 года[3] быў Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў працу сацыяльнай сферы, навукі, гандлю.
У 2005—2006 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[4].
13 сакавіка 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і паслом у Фінляндскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[5].
У снежні 2014 года быў абраны старшынёй Беларускай асацыяцыі гольфа[6].
Remove ads
Сям’я
- Сын — Вадзім Уладзіміравіч Дражын — скончыў архітэктурны факультэт БНТУ, кандыдат архітэктуры, генеральны дырэктар ЗАТ «ВіяСЕТрэйд», першы намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараў[7].
Узнагароды
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997)[8];
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008)[9];
- ордэн «Знак Пашаны»;
- ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (2012; Беларуская праваслаўная царква)[10].
Зноскі
- Знаменитые выпускники(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2024. Праверана 26 красавіка 2024.
- Уладзімір Дражын да 65-годдзя атрымаў ад БПЦ ордэн Крыжа прападобнай Еўфрасінні . Наша ніва (16 лістапада 2012). Праверана 18 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads