Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар (5 ліпеня 1904, Віцебск — 5 сакавіка 1971) — савецкі балетмайстар. Заслужаны артыст РСФСР" (1947), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1954), Народны артыст РСФСР (1965), Народны артыст СССР (1970). Сталінская прэмія II ступені (1946).

Хуткія факты Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1920 годзе паступіў у харэаграфічную школу імя М. Лермантава ў Маскве. У 1925—1929 гг. вучыўся ў Цэнтральным тэхнікуме тэатральнага мастацтва (зараз — Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва, Масква). Адначасова працаваў у Тэатры мініяцюр (1927).

З 1930 года — саліст, з 1932 года — балетмайстар Маскоўскага мастацкага балета пад кіраўніцтвам В. У. Крыгер (у 1939 годзе ўвайшоў у склад Музычнага тэатра імя У. І. Неміровіча-Данчанкі, з 1941 года — Маскоўскі музычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі).

У 1941—1960 гг. і з 1963 года — галоўны балетмайстар Маскоўскага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі.

Сярод партый: Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Алека («Цыганы» С. Васіленкі), Нікез («Саперніцы» на музыку П. Л. Гертэля). Ставіў балеты ў тэатрах Лондана, Парыжа і іншых гарадоў.

Remove ads

Літаратура

  • Бурмейстар Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 3 : Беларусы-Варанец. — С. 351.
  • Владимир Бурмейстер : [Фото] // Балет. — 2004. — № 6.- С. 50.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads