Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Паўлавіч Дзямідчык (1930, г. Барысаў, БССР — 3 верасня 1977) — таджыкскі вучоны-арабіст, доктар філалагічных навук.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Барысаве. Скончыў усходні факультэт Ленінградскага ўніверсітэта (1954). Патрапіў на працу ў Душанбэ. Працаваў выкладчыкам у Таджыкскім універсітэце. Паралельна працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах Сірыі, Егіпта, Ірака, Палесціны, Іарданіі, Судана, Лівана. Вучоны рыхтаваў аспірантаў, дапамагаў у вывучэнні нацыянальных літаратурных помнікаў.
Стварыў «Падручнік арабскай мовы» (1958), «Нарыс сучаснай арабскай літаратуры» (1965). Выдаў кнігу па суданскай паэзіі XX стагоддзя: «Суданская паэзія XX ст.» (Душанбэ, 1972).
Займаўся рукапісамі арабскіх філосафаў, географаў і падарожнікаў, перакладаў іх тэксты на рускую мову. Пісаў вершы, апавяданні.
Remove ads
Спасылкі
- Беларусы ў свеце. Арабіст Уладзімір Дзямідчык Архівавана 16 кастрычніка 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads