Уладзімір Паўлавіч Мацяшук

савецкі ўрач-хірург From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Паўлавіч Мацяшук (1 кастрычніка 1893, Гродна — 1966) — савецкі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1949), прафесар (1949).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (медыцынскі факультэт, 1917).

Працаваў у Кіеўскім медыцынскім інстытуце (1917—1918, урач-хірург клінікі), Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (1918—1921, урач 52-й дывізіі Паўднёва-Заходняга фронту, шпіталей г. Масквы, г. Варонежа), Паўночнай чыгунцы (чыгуначная бальніца ст. Шар’я, 1921—1925, урач-хірург), Народнай бальніцы г. Полацка (1926—1933, загадчык хірургічнага аддзялення), 1-й гарадской бальніцы г. Барысава (1933—1935, загадчык бальніцы), адначасова Барысаўскім філіяле Дзяржаўнага інстытута эксперыментальнай і клінічнай гематалогіі і пералівання крыві (навуковы кіраўнік), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1935 — асістэнт кафедры хірургіі, у 1938—1941 — загадчык кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі), Сталінградскім, Новасібірскім медыцынскім інстытуце і эвакашпіталі (1941—1943), Беларускім медыцынскім інстытуце (г. Яраслаўль, 1943), Яраслаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1943—1966, загадчык кафедры факультэцкай хірургіі, у 1952—1961 — кафедры шпітальнай хірургіі).

Навуковыя інтарэсы: абдамінальная хірургія; інфузійная тэрапія; астэасінтэз трубчатых касцей; артэрыялізацыя кансерваванай крыві кіслародам.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads