Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

універсітэт медыцынскага профілю ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Remove ads

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) — вядучая ВНУ Беларусі ў сферы медыцынскай адукацыі. Галоўным чынам размяшчаецца ў комплексе будынкаў па праспекце Дзяржынскага, 83 (1980, архітэктары Э. Гальдштэйн, Ю. Бічан).

Хуткія факты Беларускі дзяржаўны медыцынскы ўніверсітэт, Ранейшыя назвы ...
Remove ads

Гісторыя

Як самастойная навучальная ўстанова (пад назвай «Беларускі медыцынскі інстытут»), заснаваная ў Мінску ў 1930 на базе вылучанага са складу БДУ медыцынскага факультэта (створаны пры заснаванні ўніверсітэта ў 1921). Падчас Вялікай Айчыннай вайны інстытут часова (у 19431944) працаваў у Яраслаўлі, даўшы пачатак Яраслаўскаму медыцынскаму інстытуту. У сакавіку 1947 года рашэннем Савета Міністраў СССР перайменаваны ў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1971 годзе інстытуту быў прысвоены ганаровы ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 2001 годзе інстытут быў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

2020–2021

Пад час пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў БДМУ адбыліся хваляванні. 26 кастрычніка на заклік Святланы Ціханоўскай частка студэнтаў далучылася да агульнанацыянальнай забастоўкі. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[1]. 28 кастрычніка 15 студэнтаў (10 з лячэбнага і 2 з педыятрычнага факультэтаў) былі адлічаны з фармулёўкай «за парушэнне грамадскага парадку»[2].

21 чэрвеня 2021 года рэктар Сяргей Рубніковіч быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[3]. Паводле рашэння ЕС Рубніковіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[4].

Remove ads

Факультэты

Thumb
Былы навучальны корпус Мінскага медыцынскага інстытута на Ленінградскай вуліцы (цяпер юрыдычны факультэт БДУ)

У складзе ўніверсітэта ў цяперашні час існуе 9 факультэтаў:

Remove ads

Рэктары

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads