Уладзімір Пятровіч Жданаў
тэатральны мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Пятровіч Жда́наў[2] (28 студзеня 1949, в. Селішча, Кіраўскі раён — 19 лютага 1995)[3] — беларускі мастак тэатра.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1982 годзе. Працаваў у музычна-драматычнага тэатрах Расіі, Грузіі і інш. 3 1984 года ў Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі, з 1986 галоўны мастак. Адначасова ў 1988—1989 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце і ў 1988—1990 гадах у Мінскім інстытуце культуры[3].
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1985 года.
Творчасць
Аформіў спектаклі: «Даходнае месца» А. Астроўскага (1984), «Клоп» У. Дашкевіча (1988), «Эмігранты» С. Мрожака (1989), «Кармэн» Ж. Бізэ (1990), «Блакітная ружа» Т. Уільямса, «Бездань» М. Матукоўскага, «Джулія» У. Кандрусевіча (усе 1991), «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Хэло, Долі!» Д. Германа (абодва 1992), «Халопка» М. Стрэльнікава (1994) і інш[3].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads