Уладзімір Рыгоравіч Скапа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Рыгоравіч Скапа (нар. 5 снежня 1935, в. Сукрэмна, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 19 студзеня 1999) — беларускі журналіст.
Remove ads
Біяграфія
У 1948 годзе скончыў чатыры класы Сукрэмнінскай пачатковай школы. У 1954 годзе скончыў Сенненскую беларускую сярэднюю школу № 1 з сярэбраным медалём.
У 1954—1959 гадах вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна. На пятым курсе стаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты Упраўлення прафтэхадукацыі рэспублікі «Рабочае юнацтва» на беларускай мове.
У 1959—1965 гадах працаваў у сенненскай і талачынскай раённых газетах. Галоўны рэдактар талачынскай раённай газеты «Сцяг Ільіча».
У 1965—1983 гадах — уласны карэспандэнт, адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Віцебскі рабочы». У 1983—1995 гадах — галоўны рэдактар газеты «Віцебскі рабочы». Амаль дзесяць гадоў ён узначальваў Віцебскую абласную журналісцкую арганізацыю.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Вялікі ўклад унёс у распрацоўку тэматыкі нацыянальнага адраджэння, гісторыка-культурнай спадчыны Прыдзвіння. Аўтар і сааўтар кніг па гісторыі Віцебшчыны, рэдактар-складальнік кнігі «„Віцебскі рабочы“ — 80 год», аўтар кнігі «Сянно: гісторыка-эканамічны нарыс» (1978). Пад уласным імем і псеўданімамі Ул. Бярозка і В. Собаль апублікаваў сотні артыкулаў пра жыццё і творчасць вядомых літаратараў, ураджэнцаў Віцебшчыны[1].
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалямі
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads