Нямойтаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нямо́йтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Нямойта.

Хуткія факты Нямойтаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баравікі, Баяршчына, Будзішча, Крыльцова і Сукрэмна), таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сенненскага гарсавета перададзены 2 населеныя пункты (Казлоўка і Папоўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Нямойтаўскага сельсавета 25 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раснянскага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Андрэйчыкі, Бабаедава, Багданава, Будна, Вароніна, Васількова, Вейна, Кажамякі, Камарова, Клімавічы, Кузьміно, Мажулева, Пацкава, Первамайская, Пурплева, Рай, Расна, Серкуці, Сычэва, Сякірына, Цясішча і Чуцькі)[3]. 30 чэрвеня 2016 года скасавана вёска Кузьміно[4]. 6 красавіка 2017 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены пасёлкі Дружба і Труд[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (45 населеных пунктаў) — 1548 чалавек[6], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[7]; паводле перапісу 2019 года (46 населеных пунктаў) — 1260 чалавек[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. 10 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads