Remove ads

Уладзімір Самойлавіч Горавіц (18 верасня (1.10). 1904, Кіеў — 5 лістапада 1989, Нью-Ёрк) — амерыканскі піяніст . Вучыўся ў У. В. Пухальскага, С. Тарноўскага  (руск.) і Ф. М. Блуменфельда  (руск.) ў Кіеўскай кансерваторыі, пасля заканчэння (1921) канцэртаваў у розных гарадах Савецкага Саюза. З 1925 года жыў за мяжой, з 1928 года ў Нью-Ёрку. У 1936-38 і ў 1953-64 не выступаў з-за хваробы і жыў пераважна ў Швейцарыі; шмат запісваўся на грампласцінкі, не канцэртуючы. У 1965 годзе з поспехам аднавіў выступленні. Горавіц — адзін з найбуйнейшых піяністаў свету. Яго гульня адрозніваецца стыхійнай дынамічнасцю, выключнай віртуознасцю. Праславіўся выкананнем канцэртаў — П. І. Чайкоўскага, С. В. Рахманінава, С. С. Пракоф’ева, творамі Ліста і яго віртуозных транскрыпцый, некаторыя з іх (у т. л. «Танец смерці  (руск.)» К. Сен-Санса). Аўтар фартэпіяннай фантазіі на тэмы оперы «Кармэн» Бізэ, шэрагу парафраз і транскрыпцый.

Хуткія факты Уладзімір Самойлавіч Горавіц, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Зноскі

1. WorldCat EntitiesOCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.

2. Vladimir Horowitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Vladimir Horowitz // Brockhaus Enzyklopädie

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118892509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 верасня 2023.

5. Find a Grave — 1996. Праверана 3 мая 2024.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads