Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч (25 жніўня 1946; в. Бабы, Пухавіцкі раён) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000). Прафесар (2016).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў 8 класаў у Блужскай сярэдняй школе, а ў 1964 годзе 11 класаў у СШ №62 г. Мінска са срэбным медалём[2].
У 1969 г. скончыў БДУ. З 1969 г. у Інстытуце фізікі, з 1992 г. у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул.
Даследаваў таксама мастацкую спадчыну і сімволіку Ф. Скарыны.
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 3 жніўня 2025.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads