Блужскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа імя М. Чэпіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Блужскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — базавая школа імя М. Чэпіка» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Блужа Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Школа адкрылася ў 1869 г. пры Блужскай Успенскай царкве, размяшчалася яна ў драўляным доме. Багацейшыя сяляне з Арэшкавічаў, Блужа, Берлеж Суціна, Слабодкі, аддавалі cвaix хлопчыкаў у гэтую школу.
У 1875 г. у Блужскім народным вучылішчы было 24 хлопчыкі i 1 дзяўчынка. Вучыла ix настаўніца Аляксандра Халявінская, а Закон Божы выкладаў святар Іосіф Віторскі.
У 1900 г. у Блужскім вучылішчы займалася 43 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Настаўнікам быў Васіль Макарэня, веры праваслаўнай, на гэтай працы з 1897 г., атрымліваў 240 руб. Закону Божаму вучыў Канстанцін Шчарбінскі, атрымліваў за гэта 25 руб.
У 1913 г. у Блужскім аднакласным 3-гадовым народным вучылішчы працавалі настаўніцы Любоў Лісіцкая i Аляксандра Шымко, а святаром быў Уладзімір Яльцоў. Акрамя граматы i арыфметыкі дзеці вучылі малітвы, зубрылі катэхізіс, гісторыю Старога i Новага Запаветаў[1].
Пасля 1917 г. яна была ператворана ў пачатковую школу 1-ай ступені.
У 1933 годзе пачатковая школа стала сямігадовай. У 1940 годзе яна стала сярэдняй, дадаткова адкрылі 8-ы клас.
У гады войны школа не працавала, дзеці не вучыліся.
Пасля вызвалення Беларусі з 1 верасня 1944 года пачаліся заняткі ў школе ў нешматлікіх захаваных сельскіх хатах.
У 1950 годзе з сямігодкі быў зроблены першы выпуск. У 1954 г. школа ператворыцца ў сярэднюю. Да гэтага часу школа была выведзена з наёмных памяшканняў і размясцілася ў шасці прыстасаваных будынках. З 1950 па 1966 год скончылі 7-8 класаў 702 чалавекі.
З 1957 года па 1966 год школа выпусціла 9 выпускаў: 218 чалавек скончылі 10-11 класаў.[2]
У 1970 г. школа размясцілася ў новым будынку.
У 2003 г. у школе навучалась 94 вучня, працавала 20 настаўніка.
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Алена Рыгораўна Мазанік — савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (1943).
- Аляксандр Андрэевіч Прановіч — Герой Сацыялістычнай Працы (1981)
- Мікалай Пятровіч Чэпік — Герой Савецкага Саюза.
- Іван Раманавіч Размысловіч — беларускі вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, адзін з пачынальнікаў аграінжынернай навукі ў Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар.
- Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук.
- Васіль Рыгоравіч Шапялевіч — вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Remove ads
Дырэктары школы
- Навротская.
- Ліннік.
- Жышкевіч.
- Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі[3].
- Алена Іванаўна Власіхіна [4].
- Таццяна Уладзіміраўна Зінкевіч.
Зноскі
- http://talka.info/?page_id=122 Архівавана 28 верасня 2018.
- http://blyjaschool.wixsite.com/blyja-school/about-us Архівавана 28 верасня 2018.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019. Праверана 25 красавіка 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads