Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Сцяпанавіч Амельяню́к[1] (20 мая 1917, Дно, Пскоўская губерня — 26 мая 1942, Мінск) — адзін з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў Мінску ў час Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).

Хуткія факты Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 мая 1917 года ў пасёлку Дно Порхаўскага павета Пскоўскай губерні. У 1922 годзе сям’я пераехала ў Менск[2].

Ва ўзросце 18 гадоў быў прызначаны адказным сакратаром Дзяржынскай раённай газеты. Паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў на практыцы ў Беластоку[2]. Пешшу вярнуўся ў Мінск. Жонка і сын эвакуяваліся, іх далейшы лёс невядомы. Са жніўня 1941 года пачаў дзейнасць у складзе Камароўскай падпольнай партыйнай групы, у лік арганізатараў якой уваходзіў яго бацька[2]. Займаўся напісаннем і распаўсюджаннем лістовак, падтрымліваў сувязь з партызанамі Мінскай вобласці і Дзяржынскім камуністычным падполлем, дапамагаў уцёкшым з палону чырвонаармейцам выйсці з горада.

З мая 1942 года У. Амельянюк — член Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б і прызначаны рэдактарам падпольнай газеты «Звязда». Пасля выхаду першага нумара газеты акупанты кінулі вялікія сілы агентаў і правакатараў на пошук рэдакцыі і тыпаграфіі.

26 мая 1942 года (на восьмы дзень пасля выхаду газеты) У. С. Амельянюк быў забіты ў Міхайлаўскім завулку ў Мінску[2]. У той дзень падпольшчык пайшоў у аптэку, каб набыць лекі для партызанаў. Калі ён выйшаў, то адчуў, што за ім сочаць. Забіты ў выніку перастрэлкі.[3].

Remove ads

Сям’я

  • Бацька — Сцяпан Кандрацьевіч Амельянюк, арганізатар Камароўскай падпольнай партыйнай групы Мінска, пакараны фашыстамі 3 мая 1942 года.
  • Маці — Паліна Сцяпанаўна Амельянюк, правадніца ў партызанскія атрады, памерла ў 1945 годзе.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года У. С. Амельянюку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і ён узнагароджаны Ордэнам Леніна.

Памяць

Імем Героя названы вуліцы ў Мінску, Дзяржынску, Дно. У Мінску, непадалёк ад месца, дзе загінуў У. С. Амельянюк, устаноўлены памятны знак, а на доме, дзе ён жыў, — мемарыяльная дошка. 9 мая 1974 года ў пасёлку Самахвалавічы Мінскай вобласці ўстаноўлены бюст.

Матэрыялы пра сям’ю падпольшчыкаў Амельянюкоў прадстаўлены ў экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і школьным музеі Самахвалавіцкай школы.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 34. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  2. Мемарыяльная «Звязда»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2020. Праверана 12 жніўня 2022.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads