Уладзімір Сцяпанавіч Макарэнка

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Сцяпанавіч Макарэ́нка[1][2] (нар. 14 снежня 1929) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1978), прафесар (1981).

Хуткія факты Уладзімір Сцяпанавіч Макарэнка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску. У 1952 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1955 годзе — аспірантуру пры Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1956 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Ф. А. Яхімовіча абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Отклонения в явлении инактивации ацетилхолина кровью и ее сывороткой при разных степенях кровопотери (экспериментальное исследование)»[3]. З 1955 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце: асістэнт кафедры паталагічнай фізіялогіі, з 1962 года — выконваючы абавязкі дацэнта, з 1965 года — дацэнт[3]. Адначасова з 1955 года на пасадах намесніка дэкана, дэкана лячэбнага факультэта[3]. У 1965—1970 гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце. У 1977 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после острой почечной ишемии». У 1969—1996 гадах — загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі[3].

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы па пытаннях паталагічнай фізіялогіі нырак і печані. Пад кіраўніцтвам У. С. Макарэнкі абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый[3]. Аўтар больш за 100 навуковых прац[3].

Сярод апублікаванага:

  • Функциональное состояние и компенсаторные возможности почек после продолжительной почечной ишемии (разам з В. М. Гапановіч),
  • Интенсивность перекисного окисления липидов в почках при миогемоглобинурической острой почечной недостаточности (разам з В. У. Тушкіным).

Быў старшынёй Віцебскага навуковага таварыства патафізіёлагаў, членам праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства патафізіёлагаў[3]. З 1965 па 1970 год быў членам Кастрычніцкага раённага камітэта КПБ горада Віцебска[3].

Remove ads

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Сустракаецца варыянт прозвішча Макаранка

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads