Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук

беларускі вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук (нар. 6 красавіка 1923, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць17 снежня 2008) — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Хуткія факты Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 красавіка 1923 года ў Пухавічах у сям’і ветэрынарнага фельчара.

Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1940). Мінскі медыцынскі інстытут (1954).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі (1944—1948), пасля інстытута — урачом у Мінску.

З 1957 года працаваў выкладчыкам, з 1971 па 1982 гады — загадчыкам, з 1982 года — дацэнтам кафедры агульнай гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Памёр 17 снежня 2008 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар многіх навуковых прац па агульнай гігіене.

Узнагароды

Узнагароджаны баявым ордэнам, медалямі, значком «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровай граматай ВС БССР (1977); занесены ў Кнігу пашаны інстытута[2].

Зноскі

  1. Сенчук Владимир Степанович (06.04.1923-)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 1 жніўня 2019.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads