Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі (18 чэрвеня 1889, Баранкі, Літоўскае генерал-губернатарства — XX стагоддзе, Старабельск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1889 года ў Ваўкавыску. Скончыў у 1910 годзе Гродзенскую гімназію, у 1914 годзе — юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Народным камісарыяце харчавання. У ліпені 1921 года як рэпатрыянт выехаў у Заходнюю Беларусь.
У лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923, высланы з Польшчы.
Са снежня 1923 года ў Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1 кастрычніка 1927 года па 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы.
Remove ads
Творы
- Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, № 5;
- Палітычныя партыі і аб’яднанні ў сучаснай Польшчы // Тамсама. 1926, № 2, 4—5;
- Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 1;
- Торговые договоры Польши // Тамсама. 1926, № 4.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads