Уладзімір Уладзіміравіч Голубеў
беларускі дызайнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Голубеў (нар. 7 кастрычніка 1963, Мінск) — беларускі дызайнер і навуковец.
Член Беларускага саюза дызайнераў. Дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дацэнт Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтва ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Remove ads
Біяграфія
У 1982 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. У 1990 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), а ў 1995 годзе аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 2010 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» у Рэспубліканскім інстытуту вышэйшай школы. Вучыўся ў Альгерда Адамавіча Малішэўскага, Алега Віктаравіча Чарнышова, Аляксандра Пятровіча Азончыка.
Жыве і працуе ў Мінску.
Remove ads
Творчасць
Навуковая сфера — культурная антрапалогія і філасофія постмадэрнізму, тэарэтычныя асновы дызайн-дзейнасці, гісторыя дызайну, навукі і тэхнікі
Эксперт і член журы міжнароднай выставы TIBO у Беларусі (2007—2013), фестывалю рэкламы «Белый квадрат», «Мятный лев» і іншых. Аўтар-складальнік (у суаўтарстве з Дзмітрыем Сурскім) выдання «PRO-дызайн». Член рэдакцыйнага савета серыі кніг «F.A.Q.ультет дизайна».
Член мастацкага савета па манументальнаму і дэкаратыўнаму афармленню пры Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце. Аўтар шэрага навуковых публікацый па тэме дызайну ў зборніках міжнародных навуковых канферэнцый ФСК БДУ[1].
Remove ads
Узнагароды
- 2020 — Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, намінацыя «Дызайн».
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads