Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Уладзіміравіч Кандрусевіч (нар. 1976, Мінск) — беларускі мастак, працуе ў станковым і манументальным жывапісе.
Сын беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча, па маці ўнук жывапісца Натана Воранава.[1]
Скончыў манументальнае аддзяленне мастацкага факультэта БДАМ. Навучаўся ў Германіі, стажыраваўся ў Італіі, асвойваў ва Фларэнцыі жывапісныя прыёмы эпохі Адраджэння. Жыве ў Мінску. Член Беларуская саюза мастакоў.[1]
Удзельнічаў у роспісе многіх беларускіх касцёлаў — у асноўным ствараў фрэскі. Працаваў у акадэмічных майстэрнях Міхаіла Савіцкага.[1]
Творы станковага і манументальнага жывапісу экспанаваліся на беларускіх і міжнародных выставах. Асобныя творы захоўваюцца ў прыватных калекцыях.[1]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads