Натан Майсеевіч Воранаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Натан Майсеевіч Воранаў
Remove ads

Ната́н Майсе́евіч Во́ранаў (19 мая 1916, Магілёў — 3 сакавіка 1978) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1966)[1].

Хуткія факты Натан Майсеевіч Воранаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 19311935 гадах у выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка і Фёдара Фогта, у 193641, 194648 у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе, настаўнікі А. А. Асмёркін[ru] і С. Л. Абугаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1] — пасля падрыхтоўкі ў артылерыйскім вучылішчы ў Кастраме камандаваў артылерыйскай батарэяй, потым узводам разведкі. Не раз быў паранены, на некаторы час страціў зрок. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш[2].

Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1933 года.

Выкладаў маляванне і чарчэнне ў сярэдніх школах Магілёва (1934), на кафедры малюнка і жывапісу БДТМІ (196678). Дацэнт (1970)[1].

Сябра секцыі жывапісу Саюза мастакоў БССР з 1949, выконваў абавязкі старшыні Саюза мастакоў БССР у 196365.

Thumb
Магіла Натана Воранава на Паўночных могілках

З канца 1940-х гадоў жыў у Мінску.

Remove ads

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Найбольш вядомыя творы прысвечаны падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі і барацьбе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: «Раніца ў Кастрычніку. Мінск, 1917 год» (1957), «Беларусь. За ўладу Саветаў» (1967), «Зямля непакораная» (1974). Стварыў партрэты беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага (1949), У. Кандрусевіча (1975), групавы партрэт фехтавальшчыц («Беларускія „мушкецёры“», 1971); лірычныя і індустрыяльныя пейзажы «Разліў на Бярэзіне» (1958), «Гомель. Порт» (1963), «Вясна. Сяброўкі» (1967), «Роздум» (1971), «Зацвіло» (1973), «Венецыя. Даждлівая раніца» (1974), «Новы горад», «Сатана», «Мінчанка» (усе 1977), нацюрморты і інш[1].

Беларуская мастацтвазнаўца Наталля Сяліцкая лічыць, што Н. Воранаў «быў верны ідэалам свайго часу і прытрымліваўся ў творчасці асноўных догмаў сацыялістычнага рэалізму… Аднак творчасць Натана Майсеевіча выходзіла за рамкі гэтага метаду. Захоўваючы ідэалагічную аснову афіцыйнага мастацтва, у жывапісна-пластычным вырашэнні сваіх карцін ён творча пераасэнсоўвае спадчыну імпрэсіянізму, а таксама постімпрэсіянізму і фавізму. Такое спалучэнне розных мастацкіх традыцый і бясспрэчнага таленту каларыста робіць асабліва прывабнай творчасць мастака і для сучаснага гледача»[2].

Беларускі мастак Андрэй Дубінін, аналізуючы творчасць Н. Воранава, бачыць у ёй дзве лініі: «грамадска-палітычную» і прыватную, камерна-інтымную. А. Дубінін падкрэслівае цікавасць Воранава да «прыцемкавага» боку быцця і адзначае: «Ён патрабавальны да формы, што відаць у кампазіцыях партрэтаў, амаль заўсёды „экс-цэнтрычных“, ссунутых, на ломцы шаблона»[3].

Творы Н. Воранава захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у Музеі гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, у прыватных калекцыях Беларусі і замежных краін[2].

Remove ads

У філатэліі

Зноскі

  1. Воронов Натан Моисеевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 126. — 737 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads