Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
Remove ads

Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд (руск.: Владимир Владимирович Новосяд; нар. 12 красавіка 1968, Кіеў) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык.

Хуткія факты Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ...

Стваральнік студэнцкай арганізацыі «Студэнцкі саюз»[заўв 1] (кан. 1980-х). Адзін з заснавальнікаў Рэспубліканскага студэнцкага саюза[заўв 2][крыніца?].

Дэпутат гарсавета г. Магілёва (1990—1996), адзін з ініцыятараў стварэння аддзела па справах моладзі ў г. Магілёве (1993)[заўв 3] і яго кіраўнік (1993—1995)[крыніца?]. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання (1995—1996), намеснік старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванню. Адзін з заснавальнікаў фракцыі «Грамадзянскае Дзеянне» (1995)[заўв 4][крыніца?]. Пасля канстытуцыйнага крызісу і рэферэндуму звольнены з Вярхоўнага Савету з фармулёўкай «па скарачэнні штатаў» (1996)[крыніца?].

У 1995 г. стварыў[крыніца?] і ўзначаліў Рэспубліканскую моладзевую арганізацыю «Грамадзянскі форум». У 1997 г. — ініцыятар стварэння першай моладзевай кааліцыі пад назвай «Маладая Беларусь»[крыніца?].

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Ленінскага раёна г. Мінска (з 2000). Член сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванні. Выносіў[заўв 5] на разгляд Парламенту шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» і інш.[1]

Падчас выбараў у мясцовыя саветы у 2003 г. выкрывая фальсіфікацыі, якія не дазволілі яго памочніку А.Мельнікаву атрымаць пасаду дэпутату Мінскага гарсавету [2].

Да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2004 г. і мясцовых выбарах 2007 г. не быў дапушчаны выбаркамам. Падчас парламенцкіх выбараў 2008 г. не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, але дамогся аднаўлення регістрацыі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі[3].

Працуе, разам з аднадумцамі, над стварэннем партыі ліберальнай арыентацыі — Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) (з 2003, па стане на 2007 зарэгістравана не была)[4].

У 2008 г. прымае удзел у парламенцкіх выбарах. Балатуецца па Свіслацкай выбарчай акрузе у г. Мінску (мікрараёны «Серабранка» і «Лошыца»). Выступае супраць зняцця кандыдатаў ад апазіцыі перад днем галасавання[5]. Падчас парламентскай кампаніі жорстка канфліктуе з кандыдатам «ад улады» Г.Давыдзька. Канфлікт дайшоў да пагроз з боку Давыдзькі «пасадзіць» Навасяда[6]. Па выніках выбараў дэпутатам не стаў[7].

Remove ads

Заўвагі

  1. «Студэнцкі саюз» паўстаў як альтэрнатыва камсамольскай арганізацыі ВНУ і дамагаўся развіцця студэнцкага самакіравання.
  2. Рэспубліканскі студэнцкі саюз — арганізацыя, што мела на мэце арганізаваны выступ супраць манаполіі камсамолу і КПСС у навучальных установах Беларусі.
  3. Першы падобны аддзел ў Беларусі. Пры аддзеле існавала Рада грамадскіх арганізацый, якая вырашала пытанні рэалізацыі моладзевай палітыкі ў горадзе.
  4. «Грамадзянскае Дзеянне» — фракцыя ў ВС XIII склікання на чале з Багданкевічам.
  5. Пры падтрымцы моладзі з «Грамадзянскага Форума».
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads