Грамадзянскі форум
беларуская зарэгістраваная незалежная моладзевая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (руск.: Республиканская общественная молодежная организация «Гражданский форум», англ.: Liberal Youth Organization "Civil Forum") — беларуская незалежная моладзевая арганізацыя — пляцоўка для самарэалізацыі і зносін беларускай моладзі. Ліквідавана рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе.
Remove ads
Гісторыя
«Грамадзянскі форум» быў створаны ў 1995 годзе дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Навасядам[1] і зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі 10 верасня 1996 года. Да парламенцкіх выбараў 2000 года «Грамадзянскі форум» з’яўляўся моладзевай фракцыяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[2]. Пасля адмовы выконваць рашэнне партыі байкатаваць выбары[3] АГП парывае стасункі з «Грамадзянскім форумам» і стварае альтэрнатыўную арганізацыю «Моладзь АГП». «Грамадзянскі форум» фактычна робіцца самастойнай арганізацыяй[4]. На гэтых выбарах лідар арганізацыі Уладзімір Навасяд абраны ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасля чаго «Грамадзянскі форум» сумесна з дэпутацкай групай «Рэспубліка» пачынае лабіяваць законапраекты па змене выбарчага заканадаўства, альтэрнатыўнай вайсковай службе, адмене абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ і т. д. (збор подпісаў у іх падтрымку і інфармацыйныя кампаніі)[5]. У ліпені 1999 г. «Грамадзянскі форум» публікуе першы нумар уласнай моладзевай газеты «Моладзевы праспект» [6], якая выходзіла 6 гадоў (зачыненая Міністэрствам інфармацыі ў лістападзе 2005 г.[7]). З 2001 г. у шэрагах членаў «Грамадзянскага форума» афармляецца ініцыятыва стварыць у Беларусі першую ліберальную партыю — Партыю свабоды і прагрэсу (ПСП).
У 2005 годзе Уладзімір Навасяд сыходзіць са сваёй пасады, а старшынёй арганізацыі становіцца Вадзім Ахрэмка. З’езд 28 лістапада 2007 года абірае новага старшыню — члена Цэнтральнай рэвізійнай камісіі «Грамадзянскага форума» Сяргея Варанкевіча.
На з’ездзе 4 лістапада 2012 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стала Ганна Івашкевіч.[8]
У канцы 2012 года з «Грамадзянскага Форума» вылучаецца «БАСС» (руск. «БОСС»; Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання), як новая самастойная арганізацыя.
На з’ездзе 2 лістапада 2014 года новым старшынёй «Грамадзянскага форума» стаў Юрый Стукалаў, які пераабіраўся на гэтую пасаду ў 2016 і 2018 гадах.
Падчас кастрычніцкага з’езда ў 2020 года новым старшынёй арганізацыі другі раз за гісторыю была абрана жанчына — лідар Гродзенскай гарадской арганізацыі Маргарыта Савіцкая[9].
Remove ads
Прававы статус
Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя «Грамадзянскі форум» (РГМА «Грамадзянскі форум») уяўляе сабой самастойную арганізацыю, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні грамадзян для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльны, культурных і іншых праў. Членам арганізацыі можа стаць грамадзянін ва ўзросце ад 16 да 31 года, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, які падзяляе яе мэты, прызнае праграму і выконвае патрабаванні Статута. Таксама членам арганізацыі з пісьмовага дазволу бацькоў або законных прадстаўнікоў можа стаць непаўнагадовы грамадзянін.
Remove ads
Міжнароднае супрацоўніцтва
Арганізацыя з’яўляецца паўнапраўным членам Ліберальнага моладзевага руху Еўропы (LYMEC) [10], Міжнароднай федэрацыі ліберальнай моладзі (IFLRY)[11], «Еўрапейскай моладзевай сеткі меншасцей» (European Minority Youth Network — EMYN), а таксама EVS (European Volunteers Service). З 2012 г. Грамадзянскі форум актыўна ўдзельнічае ў праграме моладзевых абменаў Erasmus Programme. З 2014 г. удзельнічае ў распрацоўцы моладзевай палітыкі праз праекты Савета Еўропы[12].
РГМА «Грамадзянскі форум» узнагароджаны аб’яднаннем Еўрапейскіх маладых кансерватараў Кубкам імя М. Тэтчар як лепшая дэмакратычная моладзевая арганізацыя Еўропы ў 1999 годзе [13].
Мерапрыемствы
«Грамадзянскі форум» праводзіць семінары, канферэнцыі, курсы для сваіх членаў, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, моладзевыя лагеры, трэнінгі і ролевыя гульні. Шматлікія мерапрыемствы спецыялізуюцца на навучанні моладзі перадвыбарным тэхналогіям[14]. Дзейнасць арганізацыі таксама накіраваная на абарону правоў студэнтаў, напрыклад 27 жніўня 2006 г. «Грамадзянскі форум» атрымаў афіцыйнае папярэджанне за публікацыю ў сваёй газеце «Моладзевы праспект» артыкулы аб дрэнных умовах у студэнцкіх інтэрнатах[15], а падчас абмеркавання законапраекта аб пазбаўленні студэнтаў некаторых сацыяльных гарантый «Грамадзянскі форум» звярнуўся да студэнтаў Беларусі і правёў акцыю «Дапамажы дэпутату падлічыць» [16]. Штогод арганізацыя і яе рэгіянальныя структуры праводзяць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Магдэбургскаму праву. Сярод іх конкурсы складанняў сярод школьнікаў[17], оксфардскія дэбаты[18], распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў[19]. З моманту свайго стварэння ў 1996 г. арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях[20].
У 2020 годзе арганізацыя заняла актыўную пазіцыю ў Прэзідэнцкіх выбарах ў Беларусі (2020). «Грамадзянскі форум» сабраў больш за 11 000 подпісаў пад зваротам супраць праўладнай газеты «СБ. Беларусь сегодня» ў адказ на яе абражлівую публікацыю на старонцы Facebook у дачыненні да беларусаў, што падтрымлівалі альтэрнатыўных кандыдатаў у Прэзідэнты[30]. На выбарах «Грамадзянскі форум» арганізаваў буйную кампанію незалежнага назірання, якая ахапіла 40 выбарчых устаноў. Падчас гэтай кампаніі зафіксаваны шматлікія парушэнні, апублікаваныя ў справаздачы арганізацыі[31]. У адказ на шматлікія рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў «Грамадзянскі форум» падрыхтаваў калектыўны зварот моладзевых арганізацый да акадэмічнай супольнасці Беларусі і свету, які падпісалі найбуйнейшыя незалежныя моладзевыя арганізацыі краіны — Маладыя дэмакраты, Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада, Маладыя хрысціянскія дэмакраты, Актыўным быць файна — АБФ, Добрая воля, Дзедзіч[32].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads